У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 80 гадоў таму, - 22 сакавіка 1943 года.
Літаральна год таму нашым інстытутам была прэзентавана і зацверджана Канцэпцыя будаўніцтва новага музея ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». А ўжо сёння музей расчыніў свае дзверы і сустракае першых гасцей/
Маштабны праект быў завершаны і прымеркаваны да 80-годдзя з дня трагедыі і вёўся ў вельмі сціснутыя тэрміны. На тэрыторыі комплексу пабудаваны аднапавярховы музей з 6-ю выставачнымі заламі, царква, заменены бетонныя канструкцыі, абноўлена частка комплексу, дзе знаходзіцца Вечны агонь, пафарбаваныя і ачышчаны ўсе металічныя канструкцыі, рэканструявана частка комплексу, дзе размешчаны магілы і помнік Іосіфу Камінскаму. Колеравая гама ўсіх аб'ектаў абраная не выпадкова і адпавядаюць канцэпцыі мемарыяла-чорны, шэры, белы і акцэнт пунсовы.
Мы ганарымся, што займаліся такім важным праектам, які нагадвае пра тое, што мірнае, спакойнае жыццё сёння-гэта мужнасць і вера нашых дзядоў і прадзедаў.
