Пра iнстытут
ААТ “Iнстытут Белгоспраект” – праектная арганiзацыя у Рэспублiцы Беларусь, якая ўнесла вялікі ўклад у стварэнне архітэктурнага аблічча і будаўнічага комплексу рэспублікі.
Захоўваючы свой творчы патэнцыял, сёння мы праектуем комплексы і будынкі аховы здароўя, культуры, сацыяльна-бытавога прызначэння, адпачынку і спорту, культавага прызначэння на высокім архітэктурна-тэхнічным узроўні.
Большасць унікальных будынкаў і комплексаў у рэспубліцы і яе сталіцы ўзведзены і будуюцца па распрацаванай інстытутам праектнай дакументацыі.
За творчыя і працоўныя заслугі інстытут адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Распрацованая праектная і сметная дакументацыя валодае сертыфікатам адпаведнасці міжнародным стандартам сістэмы мэнеджменту якасці ISO 9001.
Наша каманда - гэта высакаякасныя спецыялісты. Індывідуальны падыход да кожнага заказчыка, лепшыя архітэктурныя і інжынерныя рашэнні, магчымасць ажыццяўляць праектаванне ў любой кропцы зямнога шара - вось далёка не поўны пералік таго, што мы прапануем заказчыку.

Нашы партнеры: